яшчэ крыху...

ПРАГРАМА

22 верасня

серада

  • 19.00 – 20:30

    Пляц Вольнасці Прэм’ерарэзідэнцыяінсталяцыя-перформанс

    Роза Саркісян, Яанна Віхоўска, Кію Шаланкевіч; праграмная кансультацыя: Дамініка Мондры

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 21.00

    Жыве Беларусь Прэм’ера рэзідэнцыявідэа-інсталяцыя

    Святлана Гайдалёнак, Паўліна Скарупска, Пётр (Пітальд) Мацяеўскі, Катажына Клебба

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

23 верасня

чацвер

  • 16.00-20.30

    Пляц Вольнасці інсталяцыя-перформансрэзідэнцыя

    Роза Саркісян, Яанна Віхоўска, Кію Шаланкевіч, Дамініка Мондры (спецыяльныя мерапрыемствы ў рамках праекта - 19.00)

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 17.00 – 21.00

    Сховішча Прэм’ерарэзідэнцыяперформансрытуал

    Вікторыя Міранюк, Вольга Склярская, Карнелія Траўкоўск (падзея адбываецца кожныя 60 хвілін, адрас будзе пададзены пры куплі квітка)

    месца: сакрэтнае месца

  • 19.00

    Квір-перформанс

    у межах праекта Пляц Вольнасці

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 21.00

    Жыве Беларусь відэа-інсталяцыярэзідэнцыя

    Святлана Гайдалёнак, Паўліна Скарупска, Пётр (Пітальд) Мацяеўскі, Катажына Клебба

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

24 верасня

пятніца

  • 16.00-20.00

    Сховішча перформансрытуалрэзідэнцыя

    Вікторыя Міранюк, Вольга Склярская, Карнелія Траўкоўск (падзея адбываецца кожныя 60 хвілін, адрас будзе пададзены пры куплі квітка)

    месца: сакрэтнае месца

  • 16.00-20.00

    Дзіўныя метамарфозы з Kiju S1E1 інсталяцыя-перформансрэзідэнцыя

    К. Шаланкевіч / мантаж у рамках праекта Пляц Вольнасці

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 18.00

    Надзвычайнае становішча Прэм’ерастэндап

    сумесная прадукцыя з “Камунай Варшава” / Яна Шостак (пераклад на польскую мову жэстаў)

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

    > 15 PLN
  • 20.00

    H-Эфект Спектакль

    рэж. Р. Саркісян / Кіеў, Харкаў / незалежная прадукцыя, рэалізаваная ў супрацы Міжнародным таварыствам Гайнера Мюлера ў Берліне (пасля спектакля адбудзецца спатканне аўтарак і аўтараў з гледачамі)

    месца: Вялікая сцэна Польскага тэатра

    > 30 PLN

25 верасня

субота

  • 13.00-20.00

    Пляц Вольнасці інсталяцыя-перформансрэзідэнцыя

    Роза Саркісян, Яанна Віхоўска, Кію Шаланкевіч, Дамініка Мондры (спецыяльныя мерапрыемствы ў рамках праекта - 13.00)

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 13.00

    In Your Ear

    у межах праекта Пляц Вольнасці / masscry.

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 15.00

    Гэты шпацыр Тэатральны шпацыр

    Дмітро Лявіцкі, Пётр Армяноўскі, Патрык Ліхота, Агата Сівяк // Кіеў, Познань

    месца: збор перад Польскім тэатрам

    > 15 PLN
  • 17.30

    Гэты шпацыр Тэатральны шпацыр

    Дмітро Лявіцкі, Пётр Армяноўскі. Патрык Ліхота, Агата Сівяк // Кіеў, Познань

    месца: збор перад Польскім тэатрам

    > 15 PLN
  • 18.00

    Ніхто не выдумае за нас свет, калі мы самі гэтага не зробім Дыскусія

    удзельнікі: Я. Шостак, В. Міранюк, К. Шаланкевіч, М. Новак, А. Алейнава; вядоўца А. Сівяк (пераклад на польскую мову жэстаў)

    месца: Вялікая сцэна Польскага тэатра

  • 13.00-19.00

    Сховішча перформансрытуалрэзідэнцыя

    Вікторыя Міранюк, Вольга Склярская, Карнелія Траўкоўск (падзея адбываецца кожныя 60 хвілін, адрас будзе пададзены пры куплі квітка)

    месца: сакрэтнае месца

  • 20.30

    Pandemia.ua Прэм’еравідэа-канцэрт

    Сашко Брама, Марыя Ясінская, Вітольд Алешак, Рафал Зёмбка, Астап Манько, Марак Страшак

    месца: мастацкая майстэрня Польскага тэатра

    > 15 PLN
  • 21.00

    Жыве Беларусь відэа-інсталяцыярэзідэнцыя

    Святлана Гайдалёнак, Паўліна Скарупска, Пётр (Пітальд) Мацяеўскі, Катажына Клебба

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

26 верасня

нядзеля

  • 13.00-21.00

    Пляц Вольнасці інсталяцыя-перформансрэзідэнцыя

    Роза Саркісян, Яанна Віхоўска, Кію Шаланкевіч, Дамініка Мондры (спецыяльныя мерапрыемствы ў рамках праекта - 14.00, 19.00)

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 14.00

    Нацыянальнае чытанне квір-літаратуры

    П. Дамброўскі, Б. Красіньска, Б. Варкоцкi

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

  • 15.00

    Гэты шпацыр Тэатральны шпацыр

    Дмітро Лявіцкі, Пётр Армяноўскі. Патрык Ліхота, Агата Сівяк // Кіеў, Познань

    месца: збор перад Польскім тэатрам

    > 15 PLN
  • 15.00-21.00

    Сховішча перформансрытуалрэзідэнцыя

    Вікторыя Міранюк, Вольга Склярская, Карнелія Траўкоўск (падзея адбываецца кожныя 60 хвілін, адрас будзе пададзены пры куплі квітка)

    месца: сакрэтнае месца

  • 17.30

    Гэты шпацыр Тэатральны шпацыр

    Дмітро Лявіцкі, Пётр Армяноўскі. Патрык Ліхота, Агата Сівяк // Кіеў, Познань

    месца: збор перад Польскім тэатрам

    > 15 PLN
  • 19.00

    Сакрэтная альтанка для бін No7

    Бабуля і Вронан / у межах праекта Пляц Вольнасці

    месца: Пляц перад Польскім тэатрам

ПРА ФЕСТЫВАЛЬ

Жыхары Познаня любяць хваліцца сваёй прыналежнасцю да цывілізацыі Захаду, познанскім парадкам і працавітасцю, атрыманай у спадчыну ад немцаў, – усё ж з Познаня бліжэй да Берліна, чымся да Варшавы. Аднак у эпоху інтэнсіўных перамяшчэнняў, умоўнай блізкасці і аддаленасці, традыцыйная тапаграфія зрабілася хісткай. Сёння познаньцы пачуваюцца бліжэй да расколатай на палову Украіны і да Беларусі, у якой абудзіўся гнеў. Непрыняцце гвалту – гэта тое, што аб’ядноўвае нашыя краіны, таму мы можам вучыцца адно ў аднаго, як супраціўляцца, але адначасова і як праяўляць эмпатыю і чуласць. Знаходзячыся побач (і ў прамым значэнні таксама, бо ў Польшчы ўсё прыбывае людзей, якія эмігравалі з Украіны і Беларусі з эканамічных і палітычных прычынаў), мы можам супольна ствараць лепшы свет/ светы. Бо хто гэтым зоймецца, калі не мы? Мы хочам выказаць (а часам выкрычаць) нашыя спадзяванні, верачы, што прамоўленае мае большыя шанцы на тое, каб стацца рэальнасцю.

Ва ўсіх прадстаўленых сёлета праектах з’явіцца матыў мары пра бяспечнае месца: дом, горад, краіну, прыстанішча. Мы будзем размаўляць і працаваць у духу актывізму, адказнасці за планету (ва ўсіх рыхтаваных праектах будуць выкарыстаныя перадусім ужо існыя матэрыялы і аб’екты) і веры ў працяглыя працэсы. Сёлетнія “Блізкія Незнаёмыя” заснаваныя галоўным чынам на супольных рэзідэнцыях, якія працягнуцца некалькі тыдняў, і супрацы мясцовых творцаў з мастачкамі ды мастакамі з-за ўсходняй польскай мяжы, уключна з тымі, якія ўжо жывуць у Польшчы.

Вікторыя Міранюк, украінская міждысцыплінарная мастачка і тэатральная дзяячка, будзе даследаваць гаючую сілу свецкіх рытуалаў у часах страху перад сусветнай катастрофай і адзіноты, звязанай з увядзеннем пандэмічных абмежаванняў. Украінская рэжысёрка Роза Саркісян запросіць ва ўтапічны дом, створаны разам з познанскай квір-супольнасцю. Гэта будзе праверка, ці ў публічнай прасторы можа існаваць бяспечная месца для тых, хто звычайна вымушаны хавацца. Драматург і рэжысёр з Львова Сашко Брама аб’яднае сілы з музыкамі і артыстам-віджэем (VJ), каб зладзіць відэа-канцэрт, заснаваны на дакументальных сведчаннях з часоў пандэміі. Святлана Гайдалёнак, рэжысёрка, акторка і аніматарка з Брэста, разам з прадстаўнікамі познанскага творчага асяроддзя будзе ствараць відэа-інсталяцыю на падставе гісторый беларускіх жанчын, якія бралі актыўны ўдзел у рэвалюцыі ў сваёй краіне. Яна Шостак, беларуская міждысцыплінарная мастачка і актывістка, звернецца да драматычных падзей, якія адбыліся за польскай усходняй мяжой. Яе творчай стратэгіяй будзе стэндап – сатыра і чорны гумар, каб, як яна сама падкрэслівае, “набраць дыстанцыі і дапамагчы сабе ды таварышкам у гэтай сюррэалістычнай сітуацыі” (праект узнік у супрацы з тэатрам “Камуна Варшава”).

Адзінай падзеяй, якая будзе прадстаўленая на тэатральнай сцэне, будзе спектакль “H-Effect” (рэж. Роза Саркісян) – моцны голас пратэсту супраць гегемоніі патрыярхальных геройскіх аповедаў, а адначасова праект новага свету, у якім супярэчнасці і канфлікты не выключаюць магчымасці стварыць супольнасць.

Мы таксама запросім на шпацыр-перформанс, зладжаны падчас мінулагодніх “Блізкіх Незнаёмых” у тым ліку кіеўскім калектывам “Pic Pic” у супрацы з полькамі і эмігранткамі, актывісткамі і жанчынамі, якія перажылі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні.

Мастацкая дырэктарка праекта “Блізкія Незнаёмыя: Усход”

Агата Сівяккуратарка і прадзюсарка інтэрдысцыплінарных і тэатральных праектаў. Дацэнтка ў Інстытуце тэатру і мастацтва медыяў Універсітэта імя Адама Міцкевіча, дзе стварыла і кіруе спецыялізацыяй для куратараў і прадзюсараў мастацтва перформанса. Як куратарка працуе з разнастайнымі медыямі, на памежжы крытычнай практыкі і сацыяльна-актыўнага мастацтва. Ад 2016 года з’яўляецца мастацкай дырэктаркай фестывалю “Блізкія Незнаёмыя” ў Польскім тэатры ў Познані. У 2018-2019 гадах рэалізавала аўтарскі праект “РэПрэзентацыі: Новая адукацыя” ў межах Варшаўскага біенале, за які атрымала I-ы прыз у катэгорыі “Арт-установы і музеі” ў межах  Варшаўскай узнагароды мастацкай адукацыі ад муніцыпалітэта Варшава.  У 2012-17 гадах кіравала ў тым ліку разам з Міхалам Барчухам тэатральным калектывам у дзіцячым доме ў Шамоціне. У 2015 годзе была куратаркай тэатра “POP-UP” разам з Гжэгажам Нізёлкам на запрашэнне праф. Ежы Гаўснера і фонду “GAP” у Кракаве.  Тэатра “POP-UP” называлі крытычным анты-інстытутам, які “знікае”. Тады ж рэалізавала ў Польскім тэатры ў Быдгашчы аўтарскі цыкл “Інтэрвенцыі”. Аўтарка і куратарка арганізаванай у межах самакіраўніцтва Вялікапольскага ваяводства сацыяльна-мастацкай праграмы “Вялікапольскі рэгіён: Рэвалюцыі” (2012-14), за якую была намінаваная на ўзнагароду “Пашпарт” часопіса “Палітыка”. Была таксама куратаркай праекта “Trickster 2011” – перфарматыўнай праграмы Еўрапейскага культурнага кангрэса ва Вроцлаве. У верасні 2011 года абараніла кандыдацкую дысертацыю на факультэце польскай і класічнай філалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча. У 2008-09 гадах была мастацкай кіраўніцай міждысцыплінарнага Фестывалю дыялогу чатырох культур у Лодзі, прысвечанага ідэі мультыкультуралізму (разам з Гжэгажам Нізёлкам). У 2004–07 была звязаная з Нацыянальным старым тэатрам у Кракаве, дзе была дырэктаркай міжнароднага Інтэрмедыйнага тэатральнага форума baz@rt (разам з Паўлам Міськевічам). У 2002–04 гадах працавала ў Польскім тэатры ў Вроцлаве ў якасці праграмнай каардынатаркі Форума сучаснай драматургіі “EuroDrama”.

КАЛЕКТЫЎ

Арганізатар: Польскі тэатр у Познані
(установа культуры горада Познаня)

Суарганізатар: муніцыпалітэт горада Познаня

Партнёры: Украінскі інстытут, Інстытут імя З. Рашэўскага ў Варшаве, “Камуна Варшава”

Мастацкая дырэктарка і куратарка: Агата Сівяк
Мастацкая кансультантка: Яанна Віхоўска

Прадзюсаркі: Дамініка Мондры, Агата Сівяк
Тэхнічны кіраўнік: Анджэй Швачык
Каардынацыя мастацкай працы: Магдалена Матусэвіч

Камунікацыя і сувязі з грамадскасцю: HORSE WITH WINGS AGENCY, Артур Шчэнсны, Кася Гавэнска
Графіка: Даніл Данэлюк
Графіка: Page Tailoring Барташ Ставярскі
Супраца ў прасоўванні: Эвеліна Маня, Катажына Каміньска

Пераклад: Кася Гавэнска, Віктар Шукеловіч, Люба Ільныцкая
Стажыстка: Ягода Маслоўска

Вэб -сайт выкарыстоўвае файлы cookie для стварэння ананімнай статыстыкі выкарыстання з дапамогай тэхналогіі Google Analytics. Вы можаце кіраваць печывам праз налады вашага браўзэра. чытай больш